18 снежня 2024, Серада, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кітайскае судна спрабавала пашкодзіць і дацкія кабелі

6
СМІ: Кітайскае судна спрабавала пашкодзіць і дацкія кабелі

Судна паводзіла сябе нетыпова.

Дацкія СМІ паведамляюць, што кітайскае судна Yi Peng 3, якое падазраецца ў пашкоджанні падводных кабеляў у Балтыйскім моры, спрабавала таксама пашкодзіць кабелі паблізу дацкай выспы Лэсэ.

Са звестак дацкага тэлеканала TV2, санарныя выявы паказваюць шырокія цёмныя лініі на маршруце Yi Peng 3 у лістападзе, паведамляе err.ee.

TV2 звязаўся з трыма экспэртамі, якія сышліся ў меркаванні, што довады пацвярджаюць падазрэнні ў дачыненні да Yi Peng 3. Судна паводзіла сябе нетыпова: яно зніжала хуткасць, праходзячы над двума электрычнымі кабелямі і адным кабелем перадачы звестак.

Кабелі сувязі паміж Фінляндыяй і Нямеччынай, а таксама паміж Швэцыяй і Літвой былі пашкоджаныя 17 і 18 лістапада ў тэрытарыяльных водах Швэцыі. У інцыдэнце падазраецца кітайскае судна Yi Peng 3, якое, са звестак парталаў марскога маніторынгу, знаходзілася ў зоне разрыву кабеляў у момант здарэння.

З 19 лістапада Yi Peng 3 знаходзіцца ў праліве Катэгат, акружанае вайсковымі караблямі Даніі, Швэцыі і Нямеччыны. Данія вядзе перамовы з суседнімі краінамі, аднак дэталі абмеркаванняў не выдаюцца.

У панядзелак амерыканская газета The Wall Street Journal, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе, якія ўдзельнічаюць у расследаванні, паведаміла, што расейская выведка дала капітану Yi Peng 3 указанне перарэзаць кабелі сувязі з дапамогай якара.

У той жа час прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у інтэрв'ю газеце Helsingin Sanomat даў зразумець, што інфармацыя, прадстаўленая The Wall Street Journal, не адпавядае рэчаіснасці. Са слоў Стуба, у яго няма інфармацыі, аналагічнай той, якой падзялілася выданне WSJ.

"На падставе наяўнай у мяне інфармацыі вельмі складана пагадзіцца з інтэрпрэтацыяй таго, што адбылося, прапанаванай The Wall Street Journal", – сказаў Стуб.

Паводле ягоных слоў, расследаванне працягваецца. Удзел Расеі ў пашкоджанні кабелю пакуль немагчыма даказаць. Фінляндыя вядзе перамовы з Кітаем, Швэцыяй і Даніяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках