Пентагон: ЗША авіяўдарам знішчылі цэнтр каардынацыі хусітаў
2- 18.12.2024, 10:57
- 2,948
Гэты аб'ект выкарыстоўваўся для каардынацыі нападаў на цывільныя судны і вайсковыя караблі.
Сілы Цэнтральнага камандавання ЗША (CENTCOM) нанеслі высокадакладны авіяўдар па камандным цэнтры хусітаў у сталіцы Емена - горадзе Сана. Гэты аб'ект выкарыстоўваўся для каардынацыі нападаў на цывільныя судны і вайсковыя караблі ў паўднёвай частцы Чырвонага мора і ў Адэнскай затоцы.
Пра гэта распавёў спікер Міністэрства абароны ЗША генерал Патрык Райдэр, словы якога цытуе «Укрінфарм».
Паводле ягоных слоў, гэты цэнтр выкарыстоўваўся для планавання ваенных аперацый, у тым ліку нападаў на караблі ВМС ЗША і гандлёвыя судны.
Генерал падкрэсліў, што дзеянні амерыканскіх вайскоўцаў дэманструюць прыхільнасць ЗША абароне рэгіянальных партнёраў і міжнароднага суднаходства ад пагроз, створаных хусітамі.