18 снежня 2024, Серада, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - першая краіна што да рызыкіхабарніцтва ў Еўропе

3
Беларусь - першая краіна што да рызыкіхабарніцтва ў Еўропе

Урад і дзяржаўныя органы працуюць непразрыста.

Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краін па ўзроўні хабарніцтва ў камерцыйнай дзейнасці. Беларусь заняла 173 месца са 194 краін свету.

У дакладзе Bribery Risk Matrix даследнікі паставілі нашай краіне бал 71, што азначае высокую рызыку хабарніцтва ў бізнэсе, піша hinkthanks.pro. Для сваіх вывадаў аналітыкі выкарыстоўваюць звесткі апытання World Bank Enterprise (WBES) Survey.

Летась наша краіна была на тры пазіцыі вышэй. А ў 2020 годзе (паводле вынікаў 2019) мы знаходзіліся на 125 месцы - лепш за Расею і многія іншыя постсацыялістычныя дзяржавы. Індэкс вылічваецца пачынаючы з 2014 года - тады яшчэ рызыка хабарніцтва ў нашай краіне бачылася навукоўцам як сярэдняя і краіна знаходзілася на нядрэнным 74 месцы - у сярэдзіне рэйтынгу.

Што пагоршылася?

Сёлета Беларусь атрымала нізкія адзнакі па ўсіх параметрах. На думку даследчыкаў, у нашай краіне вялікае ўмяшанне ўрада ў бізнэс пры сярэдняй нарматыўнай нагрузцы, пры гэтым узровень чакання хабару сярэдні.

Тут Беларусь атрымала 66 балаў – крыху лепш за сярэдняе краінавае значэнне (чым меншы бал, тым меншая рызыка хабарніцтва).

Стрымліванне карупцыі аўтары ацэньваюць як нізкае, прытрымліванне антыкарупцыйных нормаў забяспечваецца дрэнна.

Урад і дзяржаўныя органы працуюць непразрыста, уважаюць аўтары Bribery Risk Matrix, у тым ліку нізкая празрыстасць фінансавых інтарэсаў.

Горш за ўсё складальнікі рэйтынгу ацанілі ў Беларусі такі параметр як нагляд з боку грамадзянскай супольнасці - краіна атрымала 83 балы па рызыках у гэтай сферы. Даследчыкі адзначылі нізкую ступень свабоды СМІ і актыўнасці грамадзянскай супольнасці.

Што ў суседзяў?

Беларусь аказалася на больш нізкім месцы, чым Расея (161), Украіна (109) і ўсе еўрапейскія краіны.

Сярод постсацыялістычных краін самая нізкая рызыка хабарніцтва ў Эстоніі - гэтая краіна ўваходзіць у сусветны топ-10. Горшае за Беларусь з постсавецкіх краін месца толькі ў Туркменістана - ён на перадапошняй у свеце 193 пазіцыі.

На першых месцах у агульным рэйтынгу знаходзяцца Нарвегія, Швейцарыя і Швецыя.

Якія лічбы называе МУС?

Паводле звестак Белстата, за 2023 год зарэгістравана 676 выпадкаў хабарніцтва. Гэта менш, чым у 2022 годзе (815), але больш, чым было ў 2020 і 2021 гадах: 579 і 635 выпадкаў адпаведна.

Паводле інфармацыі ўпраўлення ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры, кожны год беларускія суды разглядаюць амаль 1,2 тыс. карупцыйных спраў. У 2023 годзе адбыўся рост такіх злачынстваў на 16 працэнтаў.

Паводле індэксу карупцыі Беларусь таксама апускаецца

Міжнародная арганізацыя ў барацьбе з карупцыяй Transparency International публікуе Індэкс успрымання карупцыі ў пачатку кожнага года. Неўзабаве чакаецца выхад новай публікацыі. Паводле вынікаў 2023 года Беларусь заняла 91-е месца, апусціўшыся адразу на 9 пазіцыяў у параўнанні з папярэднім годам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках