18 снежня 2024, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцны вецер масава валіў дрэвы ў Беларусі

4
Моцны вецер масава валіў дрэвы ў Беларусі

Пацярпелі 54 населеныя пункты.

У Беларусі праз моцны вецер 16 снежня пацярпелі дзясяткі населеных пунктаў, паведамілі ў МНС. Упалі паўсотні дрэў і пяць калядных ялінак.

Праз моцны вецер пацярпелі 54 населеныя пункты. Большасць - у Берасцейскай (34) і Гарадзенскай (16) абласцях.

Пашкоджаны дахі 79 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 жылога дома, адной гаспадарчай пабудовы і аднаго аб'екта сацкультбыту.

"У выніку разбурэння сельскагаспадарчага будынка кароўніка ў вёсцы Туркі Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці загінулі пяць кароў, работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваны 44 каровы", - паведамілі ў ведамстве.

Зафіксаваны 50 выпадкаў падзення дрэў у Берасцескай (24), Віцебскай (1) Гомельскай (2), Гарадзенскай (19) і Менскай (2) абласцях і ў Менску (2).

Адбылося падзенне пяці навагодніх елак - у Калінкавічах, Гародні(3) і Заслаўі. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы распілоўвання і прыборкі дрэў.

Электразабеспячэнне ў панядзелак, 16 снежня, аднаўлялі ў 72 населеных пунктах. Увечары ў Мінэнэрга паведамілі, што "напружанне дадзенае ўсім спажыўцам краіны". Для гэтага працавалі 127 аператыўна-выязных брыгад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках