18 снежня 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму кава не бадзёрыць: Нечаканыя прычыны

8
Чаму кава не бадзёрыць: Нечаканыя прычыны

Названы найлепшы час для першага кубка напою, і гэта не зусім раніца.

Многія ўжо не могуць уявіць сваё жыццё без кавы. Нярэдка напой становіцца адзіным спосабам узбадзёрыцца. Такі эфект кавы ствараецца дзякуючы кафеіну. Ён блакуе адэназінавыя рэцэптары, якія выклікаюць дрымотнасць, піша ТСН.

На час кафеін дасць эфект: напоўніць энэргіяй, прымусіць прачнуцца, палепшыць кароткачасовую памяць. Але калі перавысіць норму і ўжываць напой занадта часта, усе гэтыя прыемныя эфекты знікнуць.

Калі вы ўжываеце шмат кафеінзмяшчальных прадуктаў, арганізм да іх звыкаіцца. Насамрэч, каб адчуць жаданы эфект без шкоды для здароўя, трэба значна зменшыць дозы кафеіну на некалькі тыдняў.

Акрамя таго, цукар прыгнятае дзеянне кафеіну, таму для максімальнага эфекту бадзёрасці лепш ужываць каву без яго.

Найлепшы час для першага кубка кавы – сярэдзіна дня ці позняя раніца. Менавіта тады вы будзеце адчуваць спад актыўнасці і патрэбу ў бадзёрасці.

Тады ўзровень картызолу значна ніжэйшы, і вы пачынаеце адчуваць спад энэргіі. Калі вы прачынаецеся, напрыклад, блізу 7 раніцы, адкладзіце сваю першую каву прыкладна да 10:00–12:00, калі ваша цела і розум ацэняць гэта больш за ўсё, і вы атрымаеце найбольшую карысць ад кафеіну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках