Мянчук падышоў да «ябацькаў» і выказаў усё, што думае пра Лукашэнку
45- 14.12.2024, 23:01
- 49,120
Прамова была нецэнзурнай.
У Ленінскім раённым судзе Менска будуць судзіць 36-гадовага жыхара сталіцы. Яго абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі.
У лістападзе 2024 года мянчук падышоў да «ініцыятыўнай групы», якая на скрыжаванні вуліцаў Маякоўскага і Барадзінскай «збірала подпісы» за «вылучэнне» Аляксандра Лукашэнкі і выказаў усё, што пра яго думае, пішуць «Менск-Навіны». Як сцвярджаецца – у нецэнзурнай форме.
Міліцыянты затрымалі мужчыну.
Менчука абвінавацілі ў «публічнай абразе» Аляксандра Лукашэнкі. Яму пагражае да 4 гадоў калоніі.