У Расеі заблакавалі Viber
28- 13.12.2024, 20:11
- 25,398
Раскамнагляд назваў прычыну блакавання мэсэнджара.
Доступ да мэсэнджара Viber абмежаваны ў сувязі з парушэннем патрабаванняў расейскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, паведаміў Раскамнагляд.
«Выкананне [патрабаванняў] неабходнае для прадухілення пагрозаў выкарыстання мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзянаў для іх учынення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі», – сказана ў паведамленні.