18 снежня 2024, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы адкрылі новую вялізную суперзямлю

Астраномы адкрылі новую вялізную суперзямлю

У планеты ўнікальная будова.

Каманда навукоўцаў адкрыла экзапланету K2-360 b з узрушальнай шчыльнасцю, падобнай да свінцу, піша New Voice.

K2−360 b толькі ў 1,6 разу большая за Зямлю, але месціць масу 7,7 нашых планетаў. Яна была адкрытая ў 2016 годзе, калі цень планеты быў заўважаны місіяй NASA K2, якая праходзіла перад яе зоркай. Далейшыя назіранні дазволілі астраномам вымераць яе масу і радыус, якія яны потым змаглі выкарыстоўваць для вылічэння яе шчыльнасці.

Паводле разлікаў навукоўцаў, выкладзеных у артыкуле ў часопісе Scientific Reports, шчыльнасць гэтай экзапланеты складае блізу 11 грамаў на кубічны сантыметр, што роўна шчыльнасці свінцу і ўдвая перавышае шчыльнасць Зямлі. Гэта робіць K2-360 b самай шчыльнай з вядомых планетаў у сваім класе – ультракароткаперыядычных суперземляў. Перыяд абарачэння планеты, які на Зямлі складае 365 дзён, на K2-360 b карацейшы за зямныя суткі і доўжыцца ўсяго 21 гадзіну.

Каб высветліць, што робіць K2-360 b такой цвёрдай, каманда стварыла мадэль на аснове назіранняў за ёй і яе зоркай-гаспадаром. З атрыманых звестак вынікае, што планета, верагодна, мае вялікае жалезнае ядро, на якое прыпадае блізу 48% яе масы. Даследнікі мяркуюць, што гэта можа быць мёртвае ядро свету, які калісьці быў нашмат большым і знаходзіўся далей ад зоркі. З часам яно мігравала ўсярэдзіну, дзе інтэнсіўнае выпраменьванне пазбавіла яго атмасферу газаў, пакінуўшы суцэльны кавалак скалы, які, верагодна, пакрыты акіянамі лавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках