У беларусаў з'явілася яшчэ адна магчымасць сустрэць Новы год на моры
4- 10.12.2024, 21:13
- 11,436
За 492 еўры туды-назад.
Нацыянальны авіяперавознік Belavia запусціў акцыю продажу танных квіткоў у Дубай, піша тэлеграм-канал кампаніі.
Беларусам прапануюць квіткі ў эмірат за 492 еўры туды-назад.
Такія кошты перавознік прапануе на даты, пачынаючы з 20 снежня. Так, напрыклад, на сайце авіякампаніі на 21 снежня ўжо стаіць акцыйны рэйс. Ён выпраўляецца ў 3.05 паводле Менска і прыбывае ў Дубай у 9.50 паводле мясцовага часу.
Паводле словаў арганізацыі, у квіткі ўжо ўключаны багаж.