Прэзідэнта Бразіліі тэрмінова шпіталізавалі праз кровазліццё ў мозг
9- 10.12.2024, 11:34
- 5,886
Яму зрабілі аперацыю.
Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву тэрмінова шпіталізавалі праз кровазліццё ў мозг, паведамляецца ў прэс-рэлізе лякарні, паведамляе бразільскае выданне Veya.
Паводле звестак бальніцы Сірыё-Лібанэс, прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва быў дастаўлены ў хірургічную лякарнюю ў панядзелак вечарам, 9 снежня. Праз галаўны боль ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу.
МРТ выявіла нутрачарапное кровазліццё - вынік таго, што ў кастрычніку Лула да Сілва ўпаў і стукнуўся патыліцай. Лекар раней ужо папярэджвалі аб пагрозе ўнутранага крывацёку.
У медыцынскім бюлетэні паведамляецца, што прэзідэнт Бразіліі перанёс аперацыю для выдалення гематомы. Са звестак лякарні, аперацыя прайшла паспяхова, і Лула аднаўляецца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
Цяпер Лула да Сілва мае 79 гадоў.