18 снежня 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх кароў знайшлі небяспечную хваробу

4
У беларускіх кароў знайшлі небяспечную хваробу

Яна пагражае і людзям.

Беларускія чыноўнікі ўстурбаваныя склонам буйной рагатай жывёлы. Як выявілі журналісты «Зеркало», прычынай праблемы можа быць рост выпадкаў бруцэлёзу. Інфармацыю пра ўспышку бруцэлёзу сярод кароў рэдакцыі пацвердзіла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, і BELPOL.

Для жывёлы бруцэлёз можа быць смяротным. Напрыклад, лячэнне бруцэлёзу ў буйной рагатай жывёлы дагэтуль нераспрацаванае. У людзей на ранняй стадыі з хваробай лёгка даць рады, але без лячэння яна прыводзіць да разбурэння ўнутраных органаў.

Людзі могуць заразіцца бруцэлёзам пры кантакце з хворай жывёлінай або ўжыванні сырога малака ад хворых жывёл і прыгатаваных з яго малочных прадуктаў (сыр, масла, тварог), а таксама недастаткова праваранага і прапражанага мяса. Хвароба нагадвае грып і праходзіць цяжка. Смяротных зыходаў сярод людзей блізу 2%.

СМІ піша, што бруцэлёз сярод кароў знайшлі ў пачатку лета, пераважна ў Магілёўскай вобласці. «У выніку жывёліны масава ідуць на забой і на Магілёўскі мясакамбінат. Малако даводзіцца накіроўваць на тыя віды перапрацоўкі, у якіх высокая тэмпература апрацоўкі. Гэта значыць з малака заражаных кароў нельга вырабляць сыр, масла і пітное малако. Яго пускаюць толькі на сухое малако», - кажа суразмоўца выдання. Увосень масавыя выпадкі бруцэлёзу выявілі і ў Віцебскай вобласці.

Дакументы сведчаць, што Міністэрства аховы здароўя загаварыла аб росце выпадкаў бруцэлёзу на Магілёўшчыне яшчэ ў сакавіку 2024-га. Раней такія выпадкі былі адзінкавыя. Напрыклад, з чэрвеня 2023-га да сярэдзіны снежня такі дыягназ у Магілёўскай вобласці паставілі аднаму чалавеку. А з 13 снежня 2023 да 29 лютага 2024 года новых пацыентаў было ўжо 11.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках