«Герой Расеі» збіў суседа да паўсмерці
36- 1.12.2024, 11:39
- 14,474
Шакавальны выпадак адбыўся ў Санкт-Пецярбургу.
У Санкт-Пецярбургу адбыўся чарговы шакавальны інцыдэнт: 31-гадовы мужчына, які назваўся «ўдзельнікам СВА», жорстка збіў суседа бітай праз гучную музыку.
Пацярпелы, 27-гадовы хлопец, пасля першага ўдару страціў прытомнасць, але гэта не спыніла агрэсара.
«Ты на каго, брыдота, напаў? Я ўдзельнік СВА», – крычаў былы расейскі вайсковец.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, адпаведны відэазапіс апублікаваны ў тэлеграм-канале Бутусаў Плюс.