ГУВ: Украінскія войскі атакавалі спецназ КНДР
9- 5.11.2024, 15:14
- 35,328
Ваенная выведка Украіны раскрыла дэталі.
Першае баявое сутыкненне ўкраінскіх байцоў і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў адбылося ў Курскай вобласці.
Як піша Financial Times, дэталі раскрыў высокапастаўлены прадстаўнік украінскай выведкі.
Паводле ягоных слоў, гэта адбылося ў Курскай вобласці, дзе Украіна кантралюе каля 600 кв. км тэрыторыі, ці крыху больш за палову таго, што яна раней утрымлівала пасля летняга ўварвання.
У Курскай вобласці Расеі адбыліся першыя баявыя сутыкненні паміж украінскімі і паўночнакарэйскімі вайскоўцамі.
У той жа час, паводле звестак суразмоўцы, пра буйныя сутыкненні «пакуль гаворка не ідзе».
Галоўная ўправа ваеннай выведкі Украіны заявіла на выходных, што Расея ўзброіла паўночнакарэйскія войскі ў Курску 60-мм мінамётамі, аўтаматамі, кулямётамі, снайперскімі вінтоўкамі, супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі і супрацьтанкавымі ракетнымі комплексамі з плечавым запускам.
Са звестак ГУВ, некаторыя з іх таксама былі забяспечаныя прыборамі начнога бачання і цеплавізарамі. Некалькі сотняў вайскоўцаў паўночнакарэйскага спецыяльнага прызначэння таксама былі разгорнутыя ў Курску.