Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар
31- 4.11.2024, 20:24
- 12,680
Зарада батарэі хопіць на 30 кіламетраў.
Беларускі электраровар будзе каштаваць 2,8 тыс. рублёў, паведамляюць «Менск-Навіны» са спасылкай на дырэктара «Мотавелазавода» Сяргея Манько.
Цяпер доследны ўзор праходзіць выпрабаванні.
Электраровар будзе са здымным акумулятарам. Мяркуецца, што зарада батарэі хопіць на 30 кіламетраў. Ён зможа развіваць хуткасць да 25 км/г. Для выкарыстання ровара не патрэбныя правы і рэгістрацыя.