Запарожская АЭС трэцім разам за месяц апынулася на мяжы блэкаўту
- 30.11.2024, 14:15
- 1,254
Акупанты стварылі пагрозу для радыяцыйнай бяспекі.
Запарожская атамная станцыя ў выніку варожага абстрэлу ноччу 30 лістапада страціла сілкаванне адной з дзвюх вонкавых ліній электраперадачы, якія злучаюць часова акупаваную ЗАЭС з аб'яднанай энэргасістэмай Украіны.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на міністэрства энэргетыкі Украіны. Адзначаецца, што зараз станцыя сілкуецца толькі адной лініяй электраперадачы.
У выпадку адключэння станцыі ад вонкавага сілкавання на Запарожскай АЭС адбудзецца чарговы поўны блэкаўт, які стварае пагрозу для радыяцыйнай бяспекі.
У ведамстве падкрэслілі:
«Украінскія энэргетыкі пачнуць аднаўленне працы лініі, як толькі дазволіць сітуацыя з бяспекай».