У акупаваным Бярдзянску прагрымелі выбухі і пачаўся пажар
1- 30.11.2024, 10:26
- 2,950
Ёсць перабоі са святлом.
У ноч на 30 лістапада ў Бярдзянску раздаваліся выбухі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Бярдзянскую гарадскую ваенную адміністрацыю (ГВА).
«Увечары 29 лістапада жыхары некалькіх мікрараёнаў (8 сакавіка, Калонія, Усходні праспект і інш.) чулі гукі выбуху», – гаворыцца ў паведамленні.
Адразу пасля гэтага, паводле звестак ГВА, часткова на 8-м сакавіка і ў Калоніі знікла электраэнэргія.
«Некаторыя гараджане сведчылі пра пажар у раёне трансфарматарнай падстанцыі. Акрамя праблемаў са святлом, бярдзянцы паведамляюць пра перабоі з інтэрнэтам», – дадалі ў адміністрацыі.