Харыс ці Трамп: прэм'ер-міністр Польшчы зрабіў заяву што да будучыні Еўропы пасля выбараў у ЗША
14- 2.11.2024, 22:00
- 6,742
Еўропа павінна засяродзіцца на абараназдольнасці.
Еўропа не павінна турбавацца аб выніках маючых адбыцца выбараў прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, а засяродзіцца на ўласнай абароназдольнасці.
Такое меркаванне ў сацсетцы Х выказаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Ён адзначыў, што незалежна ад выніку гонкі ў ЗША, "эра геапалітычнага аўтсорсінгу скончылася".
«Харыс ці Трамп? Некаторыя сцвярджаюць, што будучыня Еўропы залежыць ад амерыканскіх выбараў, у той час як яна залежыць найперш і перш за ўсё ад нас. Пры ўмове, што Еўропа нарэшце пасталее і паверыць ва ўласныя сілы», - напісаў кіраўнік польскага ўрада.