2 лiстапада 2024, Субота, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аддалі на Камароўцы $48 за шэсць кілаграмаў садавіны»

3
«Аддалі на Камароўцы $48 за шэсць кілаграмаў садавіны»

Цэны на галоўным рынку Менска зашкальваюць.

Пара менскіх блогераў падзялілася ў TikTok гісторыяй паходу на Камароўскі рынак па садавіну.

За адносна невялікі пакет агульнай вагой 6 кілаграмаў яны заплацілі 190 рублёў. Маладыя людзі не ўпэўненыя, ці сапраўды тое, што яны набылі, каштуе столькі, колькі ім давялося заплаціць, адзначае «Наша ніва»«Наша ніва».

"Сумна праз кошт. Калі гэта рэальна такі кошт…", - кажа малады чалавек.

"Мы не глядзелі. Яна ўзважвала і ўзважвала. І ў канцы сказала кошт", - дадае дзяўчына і кажа: «Больш мы на рынкі не ходзім. Гэта вельмі дорага".

У каментарах падлічылі, што адзін кілаграм садавіны абышоўся блогерам у больш за 30 рублёў.

Некаторыя дзеляцца гісторыямі аб тым, як іх падманулі прадаўцы. Іншыя адзначаюць, што маладыя людзі маглі не плаціць, калі былі не згодны, і разабрацца на месцы. Можна было вярнуцца і папрасіць пералічыць.

"Куды вы глядзелі? Два дарослыя чалавекі не ў стане пракантраляваць прадаўца і свае пакупкі", - заўважае адзін з каментатараў.

@savushki.fam

Как вы считаете, оправданая цена?) Больше нас в инст: diankaa_savitskaya🌺

♬ оригинальный звук - 🤍SAVUSHKI🤍

Ёсць і прапановы з'ездзіць на рынак у Табары, дзе добрыя кошты. А вось у Валяр'янава не раяць, бо купілі там "3 хурмы за 43 рублі".

Некаторыя заўважылі ў пакеце блогераў экзатычную садавіну, накшталт пітахайі коштам 20-30 рублёў за штуку, і раяць аўтарам відэа зняць «распакоўку».

У выніку малады чалавек усё ж вярнуўся на рынак і даведаўся кошты. У новым відэа ён дэманструе «экзатычны яблык» (чарымойю), назву якога не ведае, і расказвае, што за яго заплаціў 21 рубель.

За адну пітахайю ён аддаў 22 рублі.

@savushki.fam

Вот такой финал истории))😄 Больше нас в инст: diankaa_savitskaya🤍

♬ оригинальный звук - 🤍SAVUSHKI🤍

"Набралі пафаснай садавіны і яшчэ дзівяцца цэнам", – заўважае адна з карыстальнікаў.

У цэлым людзі згаджаюцца, што на Камароўскім рынку кошты завышаныя і сцвярджаюць, што зараз добры выбар садавіны ў гіпермаркетах.

Сама ж аўтарка відэа заўважае: "Выснова адна — у "Еўраопце" садавіна таннейшая».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках