24 снежня 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі паводле трох палітычных артыкулаў

5
Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі паводле трох палітычных артыкулаў

Пра ягонае затрыманне раней не паведамлялася.

Суд над жыхаром Латвіі Юрысам Ганіньшам пачнецца ў Менскім гарадскім судзе 12 лістапада. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса – «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК). Юрысу пагражае да дзесяці гадоў калоніі, паведамляе «Наша Ніва».

Характэрна, што паводле другой часткі артыкула аб закліках да санкцый судзілі не так шмат людзей. Фармулёўка артыкула гучыць так: «заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне страты нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на ўжыванне абмежавальных захадаў (санкцый) у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі».

Што менавіта зрабіў латвіец, незразумела – пад такую абстрактную фармулёўку можа падыходзіць што заўгодна. На большасці палітычных працэсаў у Беларусі сутнасць справы застаецца невядомай грамадскасці; паводле такіх справаў нават адвакаты падпісваюць абавязальніцтва аб неразгалошванні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках