18 снежня 2024, Серада, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя дні ў Гомельскай вобласці будуць грымець выбухі

4
У найбліжэйшыя дні ў Гомельскай вобласці будуць грымець выбухі

Выбухі пачуюць жыхары больш як 20 населеных пунктаў.

Сейсмавыведнікі «Беларуснафты» папярэджваюць пра буравыбухныя працы на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

«Да 30 лістапада вывучэнне нетраў закране населеныя пункты Рэчыцкага (Церабееўка, Пракісель, Ганчароўка, Надзвін, Вазнясенск, Левашы, Востраў, Чырвоны Мост, Заспа, Граноўка, Весел, Казаноўка, Лабкі, Свірыдавічы, Янаўка, Гасцівель, Краснаселле, Залессе (Ваўкашанкі) і Нараўлянскага (Белы Бераг) раёнаў», – гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі запэўнілі, што сейсмавыведныя працы «абсалютна бяспечныя» для мясцовых жыхароў і іх маёмасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках