Найбуйнейшы НПЗ Расеі спыніў працу
3- 19.11.2024, 19:55
- 9,084
Не працуе з 13 лістапада.
Ніжагародскі НПЗ «ЛУКОЙЛа» (MOEX: LKOH) прыпыніў працу праз няспраўнасць устаноўкі каталітычнага крэкінгу з 13 лістапада, паведамілі крыніцы агенцтва Reuters.
«ЛУКОЙЛ-Ніжагароднафтааргсінтэз» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі ў Расеі. Яно выпускае больш за 50 найменняў таварных нафтапрадуктаў, у тым ліку аўтамабільнае і авіяцыйнае паліва. Устаноўленая магутнасць па перапрацоўцы складае 17 млн т на год.