У прыгарадзе Парыжа ўладальнік рэстарацыі захапіў у заложнікі некалькіх супрацоўнікаў
10- 16.11.2024, 17:22
- 4,962
Паліцыя ачапіла раён.
У прыгарадзе Парыжа Ісі-Ле-Муліна ў адным з рэстаранаў адбыўся захоп закладнікаў, паведамляе BFM TV.
Паводле папярэдніх звестак, заложнікаў утрымлівае гаспадар рэстарацыі. Ён забарыкадзіраваўся ўнутры ўстановы. Le Figaro піша, што захопнік - не ўладальнік рэстарацыі, а яго сын. Паводле звестак выдання, ён пагражае здзейсніць самагубства. BFM паведамляе, што мужчына ўзброены нажом.
Паводле звестак Le Figaro, наведвальнікаў у рэстарацыі ў момант захопу не было, усе закладнікі - супрацоўнікі ўстановы. Іх тры ці чатыры чалавекі.
Матывы злачынцы таксама незразумелыя. На месцы ўжо знаходзіцца паліцыя.