Беларусы сёлета набралі рэкордную колькасць крэдытаў
3- 15.11.2024, 18:04
- 1,738
Запазычанасць беларусаў перад банкамі расце з 2022 года.
Беларусы набралі рэкордную колькасць крэдытаў, аналізуе свежыя звесткі Нацбанку праект Banki24.
«За 10 месяцаў 2024 года абавязацельствы насельніцтва перад фінсектарам дараслі да 25,6 млрд BYN у эквіваленце», – піша выданне.
Гэта гістарычны максімум. У параўнанні з пачаткам года, запазычанасць фізічных асоб перад банкамі вырасла прыкладна на 4,58 млрд рублёў. Гэта значыць, на 21,8%. І за адзін толькі кастрычнік пазыка перад фінсектарам павялічылася больш як на палову мільярда рублёў.
Запазычанасць беларусаў перад банкамі ўвесь час расце з 2022 года.