26 снежня 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры краіны плануюць супольную закупку польскіх ПЗРК Piorun

4
Чатыры краіны плануюць супольную закупку польскіх ПЗРК Piorun

Гэтая ініцыятыва рэалізуецца ў межах праграмы ЕС EDIRPA.

Польшча, Літва, Эстонія і Нарвэгія падпісалі ліст аб намерах супольнай закупкі пераносных зэнітна-ракетных комплексаў (ПЗРК) Piorun польскай вытворчасці. Гэта ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праграмы ЕС EDIRPA, якая падтрымлівае абароннае супрацоўніцтва паміж краінамі-чальцамі ЕЗ.

Як піша liga.net, аб падпісанні пратакола паведаміў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Бэйда ў сацсетцы Х.

Паводле ягоных слоў, падпісанне адбылося на прадпрыемстве PGZ MESKO SA, дзе Польшча, Літва, Эстонія і Нарвэгія пацвердзілі гатоўнасць закупіць польскія ПЗРК Piorun. Удзельнікі ініцыятывы чакаюць пазіцыі Еўрапейскай камісіі аб выдачы грантаў на рэалізацыю праекту.

Piorun зенітная ракета новага пакалення вытворчасці кампаніі Mesko, мадэрнізацыя ПЗРК Grom, прызначаная для збівання нізкіх паветраных мэт. Далёкасць бою - 400-6500 м, вышыня палёту мэт - 10-4000 м, іх хуткасць - ад 320 м/с наўздагон, да 400 м/с насустрач. Калібр - 72 мм, даўжыня - 1,6 м, маса ў баявым стане - 16,5 кг, ракеты - 10,25 кг. Прыводзіцца ў баявое становішча за 15 с. У стараславянскай міфалогіі Пярун - бог грому і маланкі. ПЗРК Piorun часцей за ўсё перакладаюць як "Маланка".

Праграма EDIRPA, створаная ЕЗ, накіравана на ўзмацненне абароннага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-чальцамі шляхам супольнага закупу найважнейшых вайсковых рэсурсаў, асабліва тых, якія сталі неабходнымі праз агрэсію Расеі супраць Украіны. Бюджэт EDIRPA складае 310 мільёнаў еўраў, і ён імкнецца забяспечыць краіны-чальцы неабходнымі сродкамі абароны.

Раней ЕЗ ухваліў фінансаванне пяці праектаў для супольных абаронных закупак краін-чальцоў, якія прадугледжваюць закупку боепрыпасаў, сродкаў супрацьпаветранай абароны і бранятэхнікі. Кожны з гэтых праектаў атрымаў фінансаванне сумай 60 мільёнаў еўраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках