ПВК «Вагнер» быў распляжаны ў Малі пры спробе захапіць залатыя руднікі
6- 12.11.2024, 19:31
- 11,288
Групоўка нарвалася на жорсткае супраціўленне паўстанцаў.
З'явіліся новыя цікавыя падрабязнасці рэзананснага разгрому ў Малі (Афрыка) буйной калоны ПВК «Вагнер». Расейскія баевікі ехалі разам з хунтай краіны за поўнач для захопу залатых руднікоў, паведаміла Transparency International Russia.
Аперацыя стала грандыёзным правалам. Групоўка нарвалася на жорсткае супраціўленне паўстанцаў і была амаль цалкам знішчаная. Частка «вагнераўцаў» і малійскіх жаўнераў была ўзятая ў палон.
«Расейскіх наймітаў у Афрыцы прыцягваюць перш за ўсё камерцыйныя інтарэсы. Крэмль надае вайсковую падтрымку дружалюбным рэжымам, умацоўваючы іх уладу, - а за гэта Расея атрымлівае доступ да прыродных рэсурсаў, часцяком абыходзячы мясцовыя законы», - піша TI.
Так было і ў Малі. Расейскія найміты спрабавалі дапамагчы мясцовай хунце захапіць радовішчы золата, каб у выніку атрымліваць частку прыбытку ад яго здабычы.
Інфармацыя аб разгроме «вагнераўцаў» на поўначы Малі з'явілася ў пачатку жніўня 2024 года. Паведамлялася, што паўстанцы падрыхтавалі пастку, у выніку чаго 84 расейскія найміты і 47 малійскіх салдат былі забітыя.