Прэзідэнт Паўднёвай Карэі перад сустрэчай з Трампам аднавіў заняткі гольфам
2- 12.11.2024, 16:32
- 1,988
Каб выклікаць яго прыхільнасць да сябе.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль упершыню за восем гадоў займаецца гольфам у рамках падрыхтоўкі да будучых сустрэч з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, пацвердзіла яго канцылярыя ў Сеуле.
Выданне «Детали» са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ паведамляе, што Юн Сок Ёль у суботу наведаў поле для гольфа, каб заняцца тыпам спорту, якім, са слоў яго офіса, ён у апошні раз займаўся ў 2016 годзе.
«Многія людзі, блізкія да прэзідэнта Трампа… [казалі мне], што ў прэзідэнта Юна і Трампа будзе добрая хімія», — сказаў прэзідэнта на прэс-канферэнцыі ў чацвер пасля таго, як павіншаваў Трампа праз тэлефон з перамогай.
Былыя службовыя асобы адміністрацыі Трампа і ўплывовыя рэспубліканцы прапанавалі дапамагчы наладзіць сувязі з прэзідэнтам, які ўступае на пасаду, дадаў ён.
Як пісала газета Washington Post у 2021 годзе, Трамп цягам свайго першага тэрміну на пасадзе прэзідэнта згуляў у гольф прыкладна 261 раунд, або па раундзе кожныя 5 - 6 дзён.
Аналітыкі кажуць, што Юн Сок Ёль можа паспрабаваць знайсці спосаб атрымаць выгаду з асабістага сяброўства з Трампам, каб прасоўваць інтарэсы Сеула.
Ён ужо зрабіў уражанне на лідараў у Вашынгтоне, калі выканаў песню Дона Макліна American Pie на дзяржаўнай вячэры з Джо Байдэнам у 2023 годзе.
Падчас першага тэрміну Трампа ў Паўднёвай Карэі і ЗША здарыўся канфлікт праз раздзяленне выдаткаў на прыкладна 28 500 амерыканскіх жаўнераў, размешчаных у Паўднёвай Карэі ў якасці спадчыны Карэйскай вайны 1950-53 гадоў.
У Сеуле таксама выклікае трывогу лозунг Трампа «Амерыка вышэй за ўсё» і некаторыя яго перадвыбарныя абяцанні, у тым ліку скараціць вайсковую дапамогу хаўруснікам.
Акрамя таго, паўднёвакарэйскія кампаніі ў значнай ступені залежаць ад гандлю з ЗША.