Афіцэр УСУ: Учора быў «чорны дзень» для акупантаў
4- 12.11.2024, 16:02
- 14,906
Штурмы расейцаў былі няўдалыя.
Учора быў «чорны» дзень для расейскіх акупантаў, якія пайшлі ў атаку ў Курскай вобласці, паведаміла прэс-афіцэрка 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ Настасся Блішчык у эфіры тэлемарафону, піша unian.net.
«Учора быў «чорны» дзень для расейскіх акупантаў, якія спрабавалі штурмаваць 5-6 разоў. Яны спрабавалі залятаць на тэхніцы з дэсантам, аднак 10 адзінак бранятэхнікі знішчана ваярамі 47-й АМБ - тры БТР падарваліся на мінах, а іншую тэхніку знішчылі з дапамогай FPV-дронаў і ПТРК "Стугна", - падкрэсліла яна.
Пры гэтым іншую бранятэхніку знішчылі сумежныя брыгады УСУ. Прэс-афіцэрка адзначыла, што частка акупантаў знішчаная, а тыя, каму пашчасціла выжыць - разбегліся і схаваліся ў пасадках. З ейных слоў, іх шукаюць украінскія БПЛА і будуць ліквідаваць.
«Учора адбыўся няўдалы штурм расейскіх акупантаў», - падкрэсліла Блішчык.
Яна таксама распавяла, што нядаўна байцы 47-й АМБ узялі ў палон вайскоўца РФ 155 брыгады, які распавёў, што быў сведкам катаванняў, расстрэлаў і адсячэння галоў украінскім палонным. Пры гэтым расказаў пра тых, хто аддаваў загад і чыніў гэтае ваеннае злачынства.