27 снежня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На загад ашуканцаў гімназіст узламаў бацькоўскі сейф і аддаў кур'еру $53 тысячы

14
На загад ашуканцаў гімназіст узламаў бацькоўскі сейф і аддаў кур'еру $53 тысячы

Падлетак «ратаваў бацькоў».

У міліцыю звярнулася жанчына. Яна расказала, што, вярнуўшыся дадому, убачыла беспарадак у кватэры і адкрыты сейф. З яго зніклі залатыя і сярэбраныя зліткі, а таксама грошы, паведамляе сталічная міліцыя.

Аператыўнікі высветлілі, што бацькоўскі ашчадак забраў 15-гадовы сын-гімназіст. У мэсэнджэры хлопцу патэлефанаваў незнаёмы чалавек і паведаміў, што супраць ягоных бацькоў нібыта завядуць крымінальную справу.

Каб выратаваць сваякоў, ён мусіць перадаць вялікую суму грошай. Хлопцу забаранілі расказваць пра гэта камусьці, у тым ліку бацькам і сябрам. Для ўпэўненасці ашуканцы выслалі фатаграфію падробленага пасведчання.

На патрабаванні злачынцаў падлетак купіў электраінструмент. З яго дапамогай ён адкрыў бацькоўскі сейф. Пасля гэтага ён сфатаграфаваў яго змесціва і адправіў незнаёмцам. На наступны дзень гімназіст паклаў каштоўнасці на 53 тысячы даляраў у заплечнік і перадаў іх кур'еру.

Пасярэдніка затрымалі. Ім быў 29-гадовы мінчанін. Ён знайшоў падпрацоўку, але паспеў адпрацаваць толькі адзін дзень. Атрыманую ад падлетка суму ён падзяліў на дзве часткі. Грошы аддаў наступнаму кур'еру - 44-гадоваму жыхару Магілёўскай вобласці. Той вывез іх у суседнюю краіну і перадаў яшчэ аднаму пасярэдніку.

З ягоных слоў, куратары абяцалі заплаціць яму за паслугу, аднак падманулі. А каштоўныя зліткі ў менчаніна забрала 55-гадовая жыхарка сталіцы, якая перадала іх далей па злачынным ланцугу.

«Усе фігуранты затрыманыя. Праверка працягваецца», - дадалі ў ГУУС.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках