27 снежня 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе перадзімоўе

10
У Беларусь ідзе перадзімоўе

Сіноптыкі назвалі дату, калі надвор'е ў Беларусі «канчаткова сапсуецца».

Беларускія сіноптыкі спрагназавалі «пераменлівае надвор'е» з 11 да 17 лістапада. З іх слоў, восеньскае цяпло «паступова сыдзе» і надвор'е «канчаткова сапсуецца». Якія ападкі чакаць жыхарам краіны і на колькі апусціцца тэмпература на наступным тыдні?

Паводле звестак Белгідрамета, у панядзелак 11 лістапада будзе «пераважна без ападкаў», толькі ўначы ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны могуць быць невялікія дажджы. Метэаролагі папярэдзілі аб слабым тумане і галалёдзе.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4°С на паўднёвым захадзе да +4°С на ўсходзе. Удзень слупок тэрмометра не падымецца вышэй за +2..+8°С.

У аўторак 12 лістапада беларусам паабяцалі практычна тое самае. Тэмпература паветра ўначы -4.. +3°С, на паўднёвым захадзе пры праясненнях да -7°С. Удзень - +2.. +7°С.

Надвор'е на астатнія дні тыдня раскрыў вядомы беларускі сіноптык Дзмітры Рабаў. З яго слоў, у сераду, 13 лістапада будзе пахмурна, але без значных ападкаў. Уначы і раніцай магчымы слабы туман і галалёд. Тэмпература ўначы складзе ад -2 да +2°C. У сераду ўдзень тэмпература павысіцца да 3-6°C.

А вось у другой палове тыдня, 14-15 лістапада, «сітуацыя зменіцца». Як заявіў Рабаў, надвор'е «канчаткова сапсуецца» праз актыўны цыклон з захаду. Чакаюцца дождж і мокры снег, узмацненне ветру і прыкметнае пахаладанне.

«У Беларусь прыйдзе перадзімоўе», - сказаў спецыяліст.

Уначы тэмпература будзе вагацца ад -1 да +4 градусаў. У чацвер ўдзень тэмпература вар'юецца ад +1°C на паўднёвым усходзе да +8°C на захадзе, а ў пятніцу чакаецца пахаладанне да +3°C.

У канцы тыдня 16-17 лістапада, папярэдне, стане яшчэ халадней. Сіноптык спрагназаваў воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, месцамі магчымыя кароткачасовыя ападкі, пераважна ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Вецер будзе дзьмуць з паўночнага захаду з парывамі.

Уначы тэмпература будзе вагацца ад -6 да -3°C. У сярэдзіне дня ў суботу - ад -3 да 0°C, у нядзелю - блізу 0°C.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках