Лукашэнка не змог падняцца па лесвіцы ў Крамлі
59- 8.10.2024, 19:30
- 72,418
Дыктатару давялося скарыстацца ліфтам.
Пакуль лідары краін СНД паднімаліся па лесвіцы ў Крамлі, дыктатару Аляксандру Лукашэнку зноў давялося скарыстацца ліфтам, каб патрапіць у залу пасяджэнняў. Гэта выклікала чарговыя размовы аб ягоным стане здароўя.
У апошнія месяцы Лукашэнка неаднаразова з'яўляўся на публіцы з бачнымі прыкметамі нездароўя, што спараджала чуткі аб магчымых праблемах са здароўем.
Як паведамляў Charter97.org, сёння Лукашэнка з моцнай дыхавіцай адказваў на пытанне расейскага прапагандыста аб тым, ці збіраецца Украіна ўрывацца ў Беларусь.