6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды перадалі першыя F-16 Украіне

4
Нідэрланды перадалі першыя F-16 Украіне

Таксама Амстэрдам анансаваў ініцыятыву наконт дронаў.

Украіна атрымала першыя знішчальнікі F-16 ад Нідэрландаў. Таксама краіна-партнёр анансавала ініцыятыву аб дронах.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на допіс міністра абароны Нідэрландаў Рубена Брэкельманса ў сацсетцы Х.

«Упершыню я магу афіцыйна абвяссціць, што першыя галандскія F-16 былі дастаўленыя ва Украіну. Гэта тэрмінова неабходна. У Харкаве я бачыў шкоду ад расейскіх авіяўдараў і чуў частыя сігналы паветранай трывогі. Астатнія 24 самалёты будуць у найбліжэйшыя месяцы», - напісаў ён.

Таксама ў іншым допісе Брэкельманс заявіў, што Нідэрланды застаюцца ў авангардзе падтрымкі Украіны. І менавіта таму ён абвяшчае аб плане дзеянняў аб беспілотных лятальных апаратах.

«На суму 400 мільёнаў еўраў мы дамо перадавыя беспілотнікі. Для выведкі, абароны і нападаў. Амаль палова з іх будзе распрацаваная ў Нідэрландах», - паведаміў кіраўнік абароннага ведамства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках