Для пэўнай катэгорыі беларусаў зноў хочуць павысіць падаткі
3- 4.10.2024, 16:43
- 6,896
Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс.
У Беларусі ў 2025 годзе маюць намер узняць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс, піша «Зеркало».
Як могуць падняць падатак для тых, хто здаў у арэнду жыллё
У Менску падаходны падатак за здачу аднаго пакоя ў 2025 годзе маюць намер падняць да 50 рублёў. Цяпер гэтая стаўка складае 47 рубля. Рост - на 6,4%. Размова ідзе аб фізічных асобах, якія здаюць жыллё без рэгістрацыі ІП.
Для абласных гарадоў падатак хочуць падвысіць да 46 рублёў (цяпер - 44 рублі). Рост - на 4,6%.
Для 16 гарадоў гэты падаходны падатак маюць намер падняць да 31 рубля. Гэта Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Ворша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск. Цяпер ён складае 29 рублёў.
Для іншых гарадоў абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлкаў гарадскога тыпу падатак збіраюцца павялічыць да 22 рублёў (цяпер - 21 рубель), а ва ўсіх астатніх населеных пунктах - да 16 рублёў (цяпер - 15 рублёў).
Як хочуць павысіць стаўкі за здачу ў арэнду гаражоў
У Менску падатак за здачу аднаго жалезабетоннага або цаглянага гаража маюць намер падвысіць у 2025 годзе да 21 рубля (цяпер — 20 рублёў), у абласных цэнтрах — да 18 рублёў (цяпер — 17 рублёў), у 16 гарадах, пра якія ішла размова вышэй, — да 12 рублёў (цяпер - 11 рублёў).