Фургон з ракетным палівам для Ірана гарыць каля Пермі
5- 31.10.2024, 9:30
- 14,750
Відэафакт.
На выездзе з Пермі па шашы Касманаўтаў адбылося ДТЗ пры ўдзеле грузавога аўтамабіля і вайсковага КАМАЗа, у выніку чаго апошні загарэўся.
Пра гэта ў сацсетках паведамляюць відавочцы здарэння, піша planeta.press.
Як паведаміў адзін з іх, інцыдэнт адбыўся 30 кастрычніка прыкладна пасля 14.00.
Акрамя таго, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад работніка ФКП «Пермскі парахавы завод», ён удакладніў, што вайсковы транспарт перавозіў партыю вырабленага на прадпрыемстве цвёрдага ракетнага паліва, якое павінна было быць адпраўленае з вайсковага аэрадрома Вялікае Савіна ў Іран, дзе ў выніку атакі Ізраіля, як вядома, былі знішчаныя магутнасці па вытворчасці балістычных ракет.