«Не вайне!»: расейскі прапагандыст у жывым эфіры заклікаў закончыць вайну з Украінай
26- 2.10.2024, 17:33
- 48,368
Здарылася непрадбачанае.
Вядомы вядоўца радыёстанцыі «Комсомольской правда» Іван Панкін здзівіў расейцаў нечаканай заявай у жывым эфіры, заклікаючы да тэрміновага спынення вайны супраць Украіны.
Насуперак афіцыйнай лініі Крамля, Панкін шчыра сказаў, што працяг баявых дзеянняў не прывядзе да пазітыўных вынікаў для Расеі і можа пацягнуць за сабой цяжкія наступствы.
На відэа звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.
«Не трэба казаць: «Мы яшчэ не пачыналі»! Усё, ужо час заканчваць. Інакш гэта сапраўды да дабра не давядзе!» - заявіў прапагандыст, спасылаючыся на вядомую фразу Пуціна, вымаўленую на ранніх этапах канфлікту.
Панкін пайшоў далей і заявіў, што гатовы агучыць лозунг, які ў сённяшняй Расіі прыраўноўваецца да злачынства.
«Так і хочацца напісаць «Не вайне!». Але каму напісаць?», - задаўся ён пытаннем у эфіры, намякаючы на магчымы пераслед за антываенныя выказванні.
«Нешта здарылася, напэўна…» - каментуе відэа Казанскі.