Тэлефон перастане хутка садзіцца: тры налады, якія тэрмінова трэба памяняць
8- 19.10.2024, 12:19
- 12,246
Спампоўваць або ўсталёўваць нічога не давядзецца.
Часта мы нават не ўсведамляем, наколькі актыўна працуюць нашы смартфоны, нават у перыяд, калі мы імі не карыстаемся. Гэта звязана з тым, што некаторыя функцыі гаджэта прадаўжаюць працаваць у фонавым рэжыме, што прыводзіць да знясілення рэсурсу батарэі, а ў асобных выпадках і пагражае прадукцыйнасці прылады.
Часта бывае так, што нават некалькі астатніх адсоткаў зараду могуць стаць вызначальнымі. Дзелімся досведам, як прымусіць тэлефон працаваць больш эканомна, піша УНІАН.
1. Адключыце фонавую працу праграмаў
Большасць праблемаў звязаныя з дзясяткам адначасова працоўных праграмаў. Тэлеграм, інстаграм, браўзэр, нататкі, якая-небудзь гульня – усе разам яны загружаюць працэсар пад завязку.
Адзін са спосабаў адключэння фонавых праграмаў на Android – увайсці ў рэжым распрацоўніка (як гэта зрабіць мы падрабязна расказалі тут), абраць пункт меню «Статыстыка працэсаў» і знайсці праграмы, якія больш за ўсё загружаюць памяць. Прыпыненне гэтых праграмаў дапаможа разгрузіць прыладу.
Для iOS алгарытм крыху іншы: трэба зайсці ў «Налады», потым у раздзел «Асноўныя» і абраць пункт «Абнаўленне кантэнту». У гэтым меню можна пазначыць, якія праграмы не змогуць фонава падгружаць кантэнт.
2. Адключыце анімацыі і спецэфекты, уключыце цёмны рэжым
«Жывыя шпалеры» і анімацыі пры пераходзе паміж пунктамі меню таксама ўплываюць на прадукцыйнасць тэлефона. Адключыўшы іх, вы ахвяруеце прыгожымі эфектамі, але заўважыце, што прылада пачне працаваць хутчэй.
Разам з гэтым чорная тэма дазваляе вельмі крута захоўваць зарад батарэі. Але гэты эфект будзе заўважны толькі на тэлефонах, дзе выкарыстоўваецца OLED-панэль. Уся рэч у тым, што ў OLED-дысплэі кожны піксель падсвятляецца асобна, таму экран, які адлюстроўвае цалкам чорны колер, практычна не будзе спажываць энэргію.
3. Адключыце Always-on Display
Гэтая функцыя зручная тым, што экран смартфона, нават у рэжыме чакання, дэманструе час, апавяшчэнні, дату і іншую карысную інфармацыю. Гэта значыць, можна хутка правяраць важную інфармацыю, не ўключаючы смартфон цалкам.
Але тэсты паказалі, што выдатак акумулятара з актываваным Always On Display на Android і iPhone адбываецца ледзь не ў 5 разоў хутчэй, чым без яго. Больш за тое, праз гэтую опцыю таксама пакутуе экран вашага гаджэта, сярод іншага, матрыца рызыкуе выгараць хутчэй.