Байдэн, Макрон, Шольц і Стармер абмеркавалі план перамогі Зяленскага
4- 18.10.2024, 21:51
- 2,268
Лідары чатырох краінаў сустрэліся ў Нямеччыне.
Лідары Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, ЗША і Францыі абмеркавалі дапамогу Украіне і план перамогі прэзідэнта Уладзіміра Зялонскага падчас сустрэчы ў пятніцу, 18 кастрычніка, у Берліне, гаворыцца ў a target="_blank" href=https://www.bundesregierung.de/breg-de/aktuelles/pressemitteilungen/ergebnisse-des-treffens-des-praesidenten-der-franzoesischen-republik-emmanuel-macron-des-bundeskanzlers-der-bundesrepublik-deutschland-olaf-scholz-des-premierministers-des-vereinigten-koenigreichs-keir-starmer-und-des-praesidenten-der-vereinigten-staaten-joseph-r-biden-2316382>прэс-рэлізе нямецкага ўраду.
У перамовах удзельнічалі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер.
Адзначаецца, што лідары асудзілі расейскую агрэсію супраць Украіны і абмеркавалі планы ўзмацнення падтрымкі Украіны ў сферах бяспекі, эканомікі і гуманітарнай дапамогі.
Палітыкі пацвердзілі свой «катэгарычны намер падтрымліваць Украіну ў забеспячэнні справядлівага міру ў адпаведнасці з міжнародным правам і павагі да яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».
We stand together for peace – as friends, as allies.
— Bundeskanzler Olaf Scholz (@Bundeskanzler) October 18, 2024
Unis pour la paix – en tant qu’amis, en tant qu’alliés.
Wir stehen zusammen für Frieden – als Freunde, als Verbündete.@POTUS @EmmanuelMacron @Keir_Starmer pic.twitter.com/UrjRl9YzOr