19 кастрычнiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызыўнікоў у Менску выклікаюць у ваенкамат праз СМС

5
Прызыўнікоў у Менску выклікаюць у ваенкамат праз СМС

Ідзе кампанія набору ў войска.

Прызыўнікі ў Менску атрымліваюць СМС-паведамленні пра неабходнасць з'явіцца ў ваенкамат. Пра гэта расказаў кансультант аддзела набору на вайсковую службу галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы Генштаба УС Беларусі Андрэй Мурашоў.

Андрэй Мурашоў адзначыў, што асноўным спосабам апавяшчэння пра набор застаецца позва, але СМСкі таксама рассылаюць.

«Такі спосаб таксама прадугледжаны заканадаўствам. У гэтую кампанію набору да асобных прызыўнікоў ён ужываўся. Толькі трэба мець на ўвазе, каб разумець маладому чалавеку, што гэта сапраўды прыйшло паведамленне з ваенкамата, ён павінен ідэнтыфікаваць альфа-імя вайсковага камісарыята», – кажа Мурашоў агенцтву «Менск-Навіны».

Гэтыя «альфа-імёны» можна знайсці на сайтах раённых адміністрацый.

У паведамленні ад ваенкамата гаворыцца пра час і дату, да якіх павінен з'явіцца прызыўнік, а таксама мэту паведамлення, адрас ваенкамата і тэлефон для даведак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках