18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаў крах праекту адзінай валюты БРІКС

6
Пуцін прызнаў крах праекту адзінай валюты БРІКС

Ад яго адмовіліся.

Праект «адзінай валюты БРІКС», які ў 2022 годзе прапанавала Масква, абяцаючы скончыць з гегемоніяй даляра і «дыктатам» ягоных «гаспадароў» у асобе ЗША, скончыўся фіяска, піша The Moscow Times.

Цяпер увядзенне адзінай валюты на ўзроўні блоку «не разглядаецца», паколькі краіны БРІКС да яе «не гатовыя», паведаміў у пятніцу Пуцін.

Праект «не саспеў», падкрэсліў ён на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ краінаў – чальцоў БРІКС. «Эканомікі ў сваёй структуры, у эфектыўнасці, яны павінны быць прыкладна раўнавартаснымі, інакш мы сутыкнемся з тымі праблемамі, якія ўзніклі ў тым жа Еўразвязе», – цытуе Пуціна «Інтэрфакс».

Прэзідэнт дадаў, што замест адзінай валюты цяпер Расея прапануе гандляваць у нацыянальных валютах, выкарыстоўваць «электронныя інструменты», а таксама стварыць аналаг SWIFT – альтэрнатыўную даляру сусветную сістэмы плацяжоў.

Пра намер стварыць «міжнародную рэзервовую валюту» на аснове кошыка валютаў БРІКС сам Пуцін заявіў у чэрвені 2022 года. Ён абвінаваціў улады Захаду ў «безадказнай» макраэканамічнай палітыцы, якая ўключае «запуск друкарскага станка, бескантрольную эмісію і назапашванне незабяспечаных пазык».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках