18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Кожны пралёт дрона дэманструе, што Лукашэнка слабы

4
Палітолаг: Кожны пралёт дрона дэманструе, што Лукашэнка слабы

У нейкі момант БПЛА можа прыляцець на Мазырскі НПЗ.

У ноч з 17 на 18 кастрычніка ў нашу краіну з Украіны заляцелі не менш як 9 расейскіх дронаў-камікадзэ. Украінскі палітолаг Яўген Магда нагадвае, што беспілотнікі над тэрыторыяй Беларусі сталі рэальнасцю ў ліпені гэтага года, піша «Салiдарнасць»:

- Кожны пралёт дрона дэманструе, што Лукашэнка слабы і не можа быць гарантам бяспекі Беларусі ў тым выглядзе, які ён спрабуе паказаць беларусам, - кажа эксперт. - Не здзіўлюся, калі некалькі расейскіх дронаў прыляціць, напрыклад, на Мазырскі НПЗ.

І тады беларускім уладам будзе вельмі складана разбірацца, чые гэта беспілотнікі: сказаць, што яны расейскія, азначае сапсаваць дачыненні з Крамлём, сказаць, што ўкраінскія - абвастрыць стасункі з Украінай, якія і без таго не надта добрыя.

Нічога дзіўнага ў такіх прылётах няма. Пуцін імкнецца трымаць Лукашэнку ў тонусе, разумеючы, што выбары 2025-га будуць зусім не такія, як у 2020-м. Але проста так даць Лукашэнку зноў стаць кіраўніком Беларусі без праблем, супраціву, думаю, гэта зусім не ў інтарэсах Крамля.

Жаданне Лукашэнкі браць удзел у мірных перамовах, на думку эксперта, нікога не цікавіць.

- Ён сам назваў сябе суагрэсарам. І паколькі яго роля падпарадкаваная, пад Расеяй, весці з ім перамовы не мае ніякага сэнсу. У нашым рэгіёне ўсе добра разумеюць, што Лукашэнка ў гэтым выпадку нічога не вызначае і вызначаць не можа. Ён будзе проста шасцёркай.

Пры гэтым для яго ўдзел у кожных міжнародных перамовах - гэта павышэнне ўласнай значнасці. Таму Лукашэнка ўвесь час над гэтым працуе з настойлівасцю, вартай лепшага выкарыстання, - мяркуе Магда.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках