Байцы палка Каліноўскага ўзялі ўдзел ва ўнікальнай аперацыі ГУВ
7- 18.10.2024, 18:42
- 6,700
Беларускія добраахвотнікі зачышчалі лес ад акупантаў.
У Telegram-канале палка Каліноўскага з'явілася паведамленне, што яго байцы ўзялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам.
Паведамляецца, што «ў выніку працы ўсіх падраздзяленняў палка ў гэтым сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расейскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон; знішчаныя і пашкоджаныя некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы».
Раней украінская выведка дзялілася падрабязнасцямі гэтай унікальнай аперацыі.
«Вынік спланаваных і смелых дзеянняў украінскіх выведнікаў - захоп батальённага раёна абароны супраціўніка, знішчэнне 3-х мотастралковых батальёнаў, атрада «шторм» і выведвальнай роты 7-га асобнага мотастралковага палка 11-га армейскага корпуса УС РФ», - гаварылася ў паведамленні ГУВ.
Былі зачышчаныя ад расейцаў 400 гектараў ляснога масіву. У суме расейцы страцілі цэлы полк.