18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выдаў свой страх

9
Лукашэнка выдаў свой страх

Дзве высновы з тырады дыктатара.

Дзіўная заява ад Аляксандра Лукашэнкі прагучала 17 кастрычніка падчас ягонай сустрэчы з удзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый. І было зусім не да месца. Расказваючы аб планах па асваенні Антарктыкі, беларускі дыктатар нечакана перайшоў да пытанняў геапалітыкі. І пачаў тлумачыць прысутным, чаму Беларусь трэба ўключыць у перамоўны працэс па Украіне.

З гэтай тырады можна зрабіць некалькі высноў, піша Юры Гнідзін для UDF:

- Першае. Нейкія кулуарныя кансультацыі па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ва Украіне паміж Захадам, Кіевам і Масквой ужо ідуць. І Лукашэнка пра гэта ведае. Але яго ў якасці самастойнай палітычнай фігуры, мяркуючы з усяго, ніводны з бакоў не разглядае.

Другое. Згодна з дакументамі ААН, Беларусь з'яўляецца суўдзельніцай узброенай агрэсіі супраць Украіны. Бо з тэрыторыі рэспублікі ў лютым 2022 года на Кіеў ішлі расейскія танкавыя калоны. І Лукашэнка страшна баіцца, што, урэгуляваўшы пытанні з Расеяй, на Банкавай успомняць пра яго. Магчыма, нават кантрыбуцыю запатрабуюць, альбо дапамогуць воінам з Палка Каліноўскага арганізаваць танкавы паход у адказ, ну, напрыклад, на Гомель.

І ці прыйдзе тады яму на дапамогу «расейскі хаўруснік»? А нават калі і прыйдзе, дык ці захоча потым вывесці свае танкі з Беларусі. Так што гэты «кавалак зямлі» цалкам можа стаць для Уладзіміра Пуціна суцяшальным кампенсаваннем за правал украінкай спецаперацыі «Z».

Відаць, у гэтым і ёсць галоўны страх Лукашэнкі. Застацца сам-насам з Пуціным. Пагатоў, што «аброжак» на яго гаспадар Крамля ўжо надзеў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках