Кіраўнік Пентагона высока ацаніў дальнабойныя дроны Украіны
3- 18.10.2024, 17:09
- 1,796
Ракеты нашмат даражэйшыя.
Украінскія дальнабойныя беспілотнікі з'яўляюцца эфектыўным і дакладным узбраеннем. Таксама іх перавагай з'яўляецца нізкі кошт у параўнанні з ракетамі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг міністра абароны ЗША Лойда Осціна.
Ён адзначыў, што Украіна з вялікім поспехам выкарыстоўвае свае дальнабойныя беспілотнікі для нанясення ўдараў. Напрыклад, украінскія абаронцы нядаўна змаглі атакаваць склады з боепрыпасамі стратэгічнага ўзроўню, што паўплывала на поле бою.
Осцін звярнуў увагу, што Украіна можа сама вырабляць такія беспілотнікі, а таксама хутка пашырыць вытворчасць.
- Дроны давялі сваю эфектыўнасць і дакладнасць. Калі ўлічыць той факт, што адна ракета з дакладным навядзеннем каштуе ў некаторых выпадках блізу мільёна даляраў, а гэтыя беспілотнікі яны могуць вырабляць у вялізных колькасцях за меншы кошт. Так што, калі паглядзець на баланс і эфект, які ствараецца на полі бою, я думаю, што гэта выдатны патэнцыял, - удакладніў міністр.
Осцін таксама падкрэсліў, што як Украіна будзе выкарыстоўваць такі патэнцыял, - вызначаць толькі ёй.