18 кастрычнiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькі расейскіх «Шахедаў» заляцелі ў Беларусь

3
Некалькі расейскіх «Шахедаў» заляцелі ў Беларусь

У Баранавічах паднімалі знішчальнік.

Некалькі расейскіх ударных дронаў кшталту “Шахед” заляцелі на тэрыторыю Беларусі ўначы, у Баранавічах паднімалі знішчальнік, піша “Зеркало” са спасылкай на маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” і ўкраінскія крыніцы.

Уночы 18 кастрычніка ў Беларусь заляцеў “Шахед”, таксама ў паветраную прастору краіны маглі трапіць яшчэ некалькі расейскіх ударных дронаў, сведчаць звесткі маніторынгавых сэрвісаў Украіны.

“Шахед”, які заляцеў, уночы знаходзіўся над Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам на Гомельшчыне. З інфармацыі “Гаюна”, дзяжурны знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты з аэрадрома ў Баранавічах і накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны.

Адзін з дронаў ляцеў у бок Беларусі ў раёне ўкраінскага Любеча (блізу 25 км ад беларускага Лоева), два заходзілі таксама на Чарнігаўшчыне, і яшчэ два - у раёне Камарына Брагінскага раёна.

Актыўнасць беспілотнікаў, відаць, звязана з тым, што вечарам 17 кастрычніка расейскія войскі запусцілі ўдарныя дроны на тэрыторыю Украіны. Напады працягнуліся і раніцай 18 кастрычніка.

Украінскія Паветраныя сілы УСУ паведамлялі, што на 8.30 фіксаваліся 135 варожых беспілотнікаў, былі збітыя 80 з іх.

"44 расейскія беспілотнікі лакацыйна страчаныя, два — паляцелі ў Беларусь, да 10 варожых БПЛА — у паветранай прасторы цэнтральных абласцей Украіны", — паведамлялася ў тэлеграм-канале Паветраных сіл.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках