Украінскі F-16 збіў расейскі Су-34: з'явіліся падрабязнасці
9- 17.10.2024, 22:10
- 32,308
Экіпаж загінуў.
Расейскія крыніцы пацвярджаюць інфармацыю аб расейскім знішчальніку-бамбавіку Су-34 ПКС РФ, які быў збіты 12 кастрычніка. Раней паведамлялася, што яго збіў украінскі знішчальнік F-16.
Блізкі да расейскіх спецслужбаў Telegram-канал «Дасье Шпіёна» паведаміў падрабязнасці аб катастрофе самалёта, экіпаж якога загінуў.
Фота аднаго з пілотаў было апублікаванае. Паводле інфармацыі, якая паступае, самалёт належаў да 277-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палку (вайсковая частка 77983, Хабараўскі край). Абодва пілоты ў выніку катастрофы загінулі.
Экіпаж: камандзір Назараў Антон Леанідавіч (на фота), старшы лейтэнант, выпускнік КВВАУЛ (2019);
штурман Белазёраў Аляксандр Яўгенавіч, капітан.