Схованку са зброяй знайшлі ў кабіне ліфта ў адной са шматпавярховак Менска
25- 11.10.2024, 21:03
- 17,594
Фотафакт.
Схованку са зброяй знайшлі ў кабіне ліфта ў адной са шматпавярховак Менска. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
Схованку знайшоў 46-гадовы супрацоўнік ліфтавай службы падчас рамонтных працаў у шматпавярхоўцы па вуліцы Ракасоўскага. Мужчына з напарнікам праводзіў дэмантаж паветравода старой сістэмы пажаратушэння на тэхнічным паверсе, калі і зрабілі сваю знаходку. У схованцы знаходзілася скрынка, а ў ёй ляжалі кабура, глушыльнік і боепрыпасы. Мяркуючы з стану, усе гэтыя прадметы праляжалі ў зацішным месцы шмат гадоў: кабура ўжо спарахнела.
Пра знойдзеную зброю электраманцёр адразу ж паведаміў у Ленінскае РУУС. На ўказаны адрас адразу ж скіравалася следча-аператыўная група.
– Знаходка была канфіскаваная і накіраваная на комплексную экспертызу з мэтай ідэнтыфікацыі асобы чалавека, які пакінуў такія прадметы, – паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.