«Гэта быў бы зруйнавальны ўдар па Пуціну»
9- 11.10.2024, 8:09
- 18,876
Чаго баіцца кіраўнік Крамля?
Для расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна было б вельмі балюча страціць уплыў на Беларусь.
Кіраўнік Крамля гэтага баіцца, бо такі паварот падзей быў бы для яго зруйнавальным ударам. Такое меркаванне выказаў ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў у інтэрв'ю «Главреду».
У адказ на пытанне, наколькі для Расеі зараз было б балюча страціць уплыў на Беларусь, Жданаў адказаў, што гэта было б вельмі балюча ў ідэалагічным сэнсе.
«Бо як тады ідэя «братэрскага народа», як жа тады ідэалогія саюзнай дзяржавы? Бо толькі Лукашэнка пагаджаецца весці размовы пра саюзную дзяржаву, а ўсе астатнія кідаюцца ад Расеі, як чорт ад ладану, як толькі заходзіць гаворка пра саюзную дзяржаву», - сказаў вайсковы экспэрт.
На ягоную думку, для Пуціна гэта быў бы вельмі сур'ёзны ўдар.
«Гэта быў бы зруйнавальны ўдар па Пуціну», - дадаў ён.