19 траўня 2024, Нядзеля, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя запатрабавала ад прыватных аптэк павялічыць долю айчынных лекаў

14
Міністэрства аховы здароўя запатрабавала ад прыватных аптэк павялічыць долю айчынных лекаў

Да 40 адсоткаў.

У Міністэрстве аховы здароўя адбылася «нарада» з прадстаўнікамі 20 найбуйнейшых фармсетак усіх форм уласнасці. На ёй ішла размова аб кошце прэпаратаў, а таксама аб павелічэнні долі айчынных лекаў у прыватных аптэках, паведамляе прэс-служба ведамства.

Было адзначана, што Міністэрства аховы здароўя і іншыя зацікаўленыя ведамствы прадоўжаць кантраляваць кошты лекпрэпаратаў. Размова ідзе аб такіх катэгорыях, як імпартаваныя прэпараты, фармаванне цэн пастаўшчыкоў і фармаванне цэн у аптэках.

«На нарадзе адзначана, што ў аптэчных сетках недзяржаўнай формы ўласнасці павінна быць павялічаная доля айчынных лекпрэпаратаў да 40 адсоткаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках