18 лiстапада 2024, панядзелак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Кміць: Аналітыкі NATO падлічваюць, за які час будзе знішчанае войска Лукашэнкі

40
Юрый Кміць: Аналітыкі NATO падлічваюць, за які час будзе знішчанае войска Лукашэнкі
ЮРЫЙ КМІЦЬ

24 гадзіны ці 48.

Краіны NATO пачалі найбуйнейшыя вучэнні з часоў «халоднай вайны». Манеўры праводзяцца і ля мяжы з Беларуссю. Характэрна, што Лукашэнка сабраў генералаў і назваў мяжу з Польшчай і краінамі Балтыі «яшчэ больш небяспечнай, чым з Украінай».

Чаму Лукашэнка так расхваляваўся? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з кіраўніком украінскай грамадскай арганізацыі «Заходні інфармацыйны фронт», сузаснавальнікам Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове Юрыем Кміцем:

- Гэта не Лукашэнка расхваляваўся, ён транслюе заданні Пуціна. А Пуцін махае Еўропе і NATO пальчыкам, што вось, вы глядзіце, мы гатовыя ўдарыць, калі вы і надалей будзеце дапамагаць Украіне. Насамрэч у яго няма ваенных магчымасцяў атакаваць краіны Балтыі ці Польшчу. Гэта практычна немагчыма, бо Пуцін фактычна з Украінай не можа нічога зрабіць. Цяпер мы бачым пазіцыйную вайну, абапал страты, але ніякага вялікага прасоўвання няма. А тое прасоўванне, якое ёсць з боку Расеі, даецца вялікім коштам - 100 метраў за 1000 чалавечых жыццяў. Гэта шалёныя страты, зараз фактычна адбываецца забойная вайна для расейскага войска.

Каб растлумачыць усё, што адбываецца зараз у інфармацыйным полі вакол краін Балтыі, Польшчы і Беларусі, трэба зразумець, што надышоў этап кульмінацыі. Гэта момант дэманстрацыі Пуціным усіх сваіх максімальных магчымасцяў. Акрамя ўдару ядзернай зброяй у яго нічога не застанецца.

Чаму гэта кульмінацыйны момант? Таму што Пуцін задзейнічаў усе свае максімальныя магчымасці: шантаж, проксі-войскі, хаўруснікаў. Да гэтага я адношу атаку ХАМАСа на Ізраіль, гэта задума Ірана і Расеі, там расейскія грошы, іранская зброя. Натуральна, Амерыка тут павінна ўключыцца, накіраваць частку ўзбраення, якое прызначанае для Украіны, частку грошай на Ізраіль. Узбуджаная «Хезбала», якая толькі нядаўна з Масквы прыехала, блакаванне хусітамі Чырвонага мора – гэта таксама расейскі адказ для Байдэна і NATO. Зноў NATO павінна напружвацца, страляць ракетамі па хусітах, абараняць марскія шляхі, зноў адцягвацца ад Украіны.

У гэтым самым ланцугу КНДР зноў запускае нейкую балістычную ракету, ідуць ядзерныя пагрозы. Гэта таксама звяно кульмінацыйнага працэсу. І напрыканцы гэтага ланцужка знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка і лідар Сербіі Вучыч. Пуцін як у лялечным тэатры тузае за нітачкі, Лукашэнка павінен выканаць сваю ролю. А яна палягае ў наступным: калі вы не адвернецеся ад Украіны, мы пачнём «мачыць» краіны Балтыі, мы пачнём Польшчы пагражаць.

Вы паглядзіце, адначасова з гэтымі пагрозамі была нядаўна заява Мядзведзева, што Польшча ўвогуле дагуляецца і страціць сваю дзяржаўнасць. Да чаго гэта ўвогуле? Што, Польшча вядзе вайну? Не. Гэта пагрозы, Пуцін дзейнічае як рэальны бандыт, у яго проста такі тып паводзін. Ён бандзюга, дзе не можа фізічна кагосьці знішчыць, спрабуе зрабіць гэта з дапамогай шантажу і страху.

Што ў адказ? А ў адказ на гэтую кульмінацыю NATO арганізоўвае манеўры, вучэнні на 80 тысяч войскаў. Альянс дае сігнал: «Нас выстарчыць і па ўсім свеце твае свавольствы закрываць, і краіны Балтыі абараніць». Гэтыя манеўры - дэманстрацыя гатоўнасці абараніць краіны Балтыі і Польшчу.

Акрамя таго, ёсць яшчэ і інфармацыйны складнік адказу для Пуціна. Нядаўна ў выданні BILD апублікаваны вялікі тыпу выцек, што Нямеччына рыхтуецца да вайны.

Паралельна па вузкіх колах запусціліся пошукі інфармацыі аб стане беларускага войска. Нейкія аналітыкі пачалі займацца пытаннем, а колькі вытрымае беларускае войска пасля ўдару NATO: 24 гадзіны ці 48.

Гэта актыўна мусіруецца ў вузкіх колах, але гэта штучна зробленае, каб да беларускага рэжыму крыху нешта дайшло. Вывучаецца пытанне, ці паспее рэзервовае расейскае войска недзе з-пад Смаленска перабазавацца за 48 гадзін для «абароны» Беларусі, не паспее, калі туды зойдуць танкі NATO і зоймуць Беларусь. Гэта адказ NATO, інфармацыйны, але разумны, жорсткі, на ўзроўні Пуціна. Нарэшце ў NATO зразумелі, што з бандытам трэба размаўляць па-бандыцку, што ён нічога акрамя сілы не разумее.

Таксама і Лукашэнка. Пасля таго, як Украіна зрабіла два папераджальныя ўдары па аэрадромах у Мачулішчах і Зябраўцы, рэжым быў шакаваны, што такое магчыма, пасля гэтага фактычна атакі з тэрыторыі Беларусі ва Украіну спыніліся. Што Лукашэнка, што Пуцін, апроч мовы сілы яны нічога не разумеюць. Вучэнні NATO - гэта дэманстрацыя мовы сілы.

- Ва ўсіх сцэнарах магчымай вайны паміж NATO і РФ, якія публікуюць заходнія СМІ, задзейнічаная Беларусь. Ці сапраўды Лукашэнку рыхтуюць да вайны з краінамі Захаду?

- Давайце рэальна, колькі ў Беларусі войска, гатовага ваяваць? Тысяча? Дзве? Спецназ там ёсць, агулам - да пяці тысяч чалавек к. Што такое пяць тысяч чалавек ва ўмовах расейска-ўкраінскай вайны, дзе з кожнага боку па паўмільёна? Ва Украіны заходняя тэхніка і ўжо дастаткова кваліфікаваны афіцэрскі склад. У Расеі таксама ёсць, але там шмат новых, бо большасць лепшых выбітая ўжо.

Што такое пяць тысяч? Нішто. Як вайсковая сіла Беларусь нічога з сябе не ўяўляе, але як інфармацыйная нагода — так. Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў краіне - гэта інструмент шантажу. Як вайсковая сіла беларускае войска - нуль. Яно само нават Літву не зможа забраць, бо гэта напад, а ў нападзе неабходныя суадносіны 10 да 1. А вось пакрычаць - калі ласка.

Вядома, з дапамогай расейскага войска можна паспрабаваць нешта зрабіць, але гэта не будзе беларускае ўварванне, гэта будзе ўварванне Расеі праз Беларусь, давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Другое - што перашкаджала Беларусі ваяваць раней? Яны ж разам з Расеяй называюцца «саюзная дзяржава», для гэтага не патрэбная спецыяльная вайсковая дактрына, не патрэбныя нейкія асаблівыя змены. Калі б беларускія вайскоўцы маглі ваяваць, яны б ужо даўно гэта зрабілі, але яны не могуць. Гэта асабліва інфармацыйная і шантажысцкая кампанія.

- Беларусь мяняе вайсковую дактрыну. У ёй цяпер прадугледжаная магчымасць ядзернага ўдару, усе краіны-суседкі, акрамя Расеі, названыя недружалюбнымі і з'явілася магчымасць «папераджальнага ўдару». Навошта гэтыя змены?

- Па ядзернай дактрыне - гэта хітрасць, ноў-хаў Лукашэнкі. Па-першае, у новай дактрыне Беларусь – гэта ядзерная дзяржава. Смешна. Смешна, бо не можа акупаваная краіна кіраваць ядзернай зброяй, доступу ў Лукашэнкі да яе, натуральна, няма, гэта панты. Але тут ёсць адзін цікавы момант — Лукашэнка ўсім расказвае, што яны хочуць у дактрыну ўключыць пункт, што напад на тэрыторыю хаўрусніка будзе ўважацца за нагоду, якая дазваляе Беларусі ўступіць у вайну. А што, такое зараз не адбываецца? Адбываецца. А што перашкаджала рабіць гэта раней у межах вашай “саюзнай дзяржавы”?

Дык вось, валтузня вакол гэтага пункта - «давайце, кружыце мяне, кружыце, балбачыце са мной, балбачыце». Гэта зашыфраваны пасыл, каб Пуцін не зразумеў, крык аб дапамозе: «Ратуйце, мяне ўжо прыціснулі. Калі вы нешта не прыдумаеце - у мяне выйсця няма. Рабіце нешта з Пуціным, бо ён мяне прыціснуў, прымушае кідаць Беларусь у вайну, а я не хачу. Давайце таргавацца, нешта разам прыдумаем, давайце мне гарантыі бяспекі, давайце мне грошы, а я нібыта буду яго падманваць».

- Ці можна верыць беларускаму дыктатару?

- Верыць нельга, шанцаў, што Лукашэнка нешта зробіць і не кіне, вельмі мала. Беларускі дыктатар ужо настолькі ўпэўнены ў сабе, што ён такі «геній», такі «палітычны прайдзісвет», што ён нават не заўважае, што да яго няма даверу. Ён жа хлусіць і сам сабе верыць адначасова, сёння сказаў адно, заўтра - другое, нават не заўважыў, што гэта адно аднаму не адпавядае.

Лукашэнка мяркуе, што Захад можна падмануць, што ён пра нешта дамовіцца, кіне, выкарыстае. Лукашэнка разумее, прадчувае, што Расея ўсё ж саступіць, не вытрымае, таму яму трэба нейкія запасныя каналы трымаць. Гэта збудаванне такога запаснога аэрадрома - інфармацыі, кантактаў, дамоўленасцяў нейкіх, што ён нібыта не дапусціў ўварвання беларускіх войскаў ва Украіну.

А зараз гэтая парадыгма зазнае фіяска, бо нядаўна ва Украіне знайшлі забітага афіцэра беларускага войска. Засвяцілі і званні яго, што ён быў прызваны ў Менску і фактычна служыў у расейскім войску. Парадыгма «я не пусціў» ужо знікае, гэтая тэза як зброя страчвае сваю сілу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках