18 снежня 2024, Серада, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыслаў Бэрэза: Расея забылася, што ў гэтую гульню могуць гуляць двое

9
Барыслаў Бэрэза: Расея забылася, што ў гэтую гульню могуць гуляць двое
БАРЫСЛАЎ БЭРЭЗА

Палітык расказаў, чаму новы ўказ Зяленскага выклікаў шал у расейцаў.

У дзень Саборнасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях Расейскай Федэрацыі. Дакумент тычыцца украінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Краснадарскага краю, Белгарадскай, Бранскай, Варонежскай, Курскай, Растоўскай абласцей Расейскай Федэрацыі.

Навошта Украіне спатрэбіўся гэты ўказ? У чым ягоны галоўны сэнс? Гэтае пытанне сайт Charter97.org задаў украінскаму палітычнаму дзеячу, экс-дэпутату Вярхоўнай Рады Барыславу Бэрэзе:

- Складана сказаць, я думаю, што гэта хутчэй палітычны тролінг і спроба нагадаць Расеі, што ў гульню, якую яна задумала, могуць гуляць двое. Але нейкай асаблівай практычнай мэты я не бачу.

- Гэты ўказ ужо выклікаў нервовую рэакцыю сярод расейскіх прапагандыстаў.

- Гэта цудоўна. Усё, што аслабляе Расею, гэта выдатна. Усё, што ўводзіць іх у нервовы стрэс, гэта цудоўна. Усё, што даводзіць іх да шаленства, гэта выдатна. Усё, што выводзіць іх са стабільнага стану, ідзе на карысць Украіны. З гэтага пункту гледжання ўказ абсалютна лагічны. Ён добра ўпісваецца ў канву інфармацыйнага нападу ў бок Расеі. Гэта тое, што я бачу.

Паглядзім, пакуль не бачу нейкіх асаблівых перспектыў, з іншага боку - ніхто не ведае, што будзе заўтра. Гэты ўказ, які фактычна трэба разглядаць як палітычны тролінг, атрымаў свае вынікі. Больш я пакуль ад яго нічога не чакаю іншага. Гэта ўжо нядрэнна, што ён такога дабіўся

- Чаму ўдалося дабіцца такога эфекту? Бо ў Расеі прымаюцца яшчэ больш радыкальныя законы ў гэтай плоскасці, да прыкладу - закон аб суайчынніках за мяжой.

- Як я і сказаў, гэта паказвае расейцам, што ў гэтую гульню можна гуляць ўдваіх. А яны ўвесь час забываюцца пра гэта, таму і нярвуюцца. Яны прымаюць такія законы і ўказы таксама з мэтай палітычнага тролінгу ці нейкіх доўгатэрміновых перспектыў. Калі расейцы бачаць, што ім адказваюць тым жа, гэта іх злуе. Ніхто не любіць, калі іх тыцкаюць у пысу тым жа самым інструментарыем, якім яны займаюцца. Вось і ўсё.

- Калі казаць аб перспектывах, то ў законе гаворыцца і аб узаемадзеянні паміж украінцамі і паняволенымі Расеяй народамі. Як вы бачыце гэтае ўзаемадзеянне? Кіеў, умоўна кажучы, можа прызнаць незалежнасць Татарстана ці башкір. Як гэта можа выглядаць на практыцы?

- Думаю, што Буратыя, Башкартастан, Татарстан, Рэспубліка Саха, Інгушэція, Дагестан, усе гэтыя краіны (заўважце, я сказаў не рэспублікі, а менавіта краіны) павінны быць суверэннымі і незалежнымі. Рана ці позна так будзе, больш за тое, Вярхоўная Рада ўжо прызнала Ічкерыю. Думаю, што сапраўды гэтак жа трэба зараз прызнаваць Башкартастан, сапраўды гэтак жа трэба прызнаваць усе тыя ўтварэнні, якія знаходзяцца ў Расеі.

Зноў жа, гэта адказ Расеі на яе ж полі, бо ўсе памятаюць, як Расея прызнавала «ДНР» і «ЛНР», хаця гэта былі штучная ўтварэнні, сфармаваная самой Расеяй. А тут Украіна нічога не фармуе, яна проста прызнае суб'ектнасць тых дзяржаў, якія фармуюцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Цяпер яны фармуюцца, потым будуць сфармаваныя і аддзяляцца, чаму б Украіне не стаць флагманам гэтага працэсу?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках