18 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа «эскадрону смерці»: прысуд Гараўскаму вынесуць 28 верасня

9
Справа «эскадрону смерці»: прысуд Гараўскаму вынесуць 28 верасня
ЮРЫЙ ГАРАЎСКІ

Пракурор запытаў тры гады турмы.

Прысуд Юрыю Гараўскаму будзе вынесены 28 верасня а 15:00, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, Гараўскага судзяць паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі. Ён абвінавачваецца ў датычнасці да шматлікіх знікненняў людзей - экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка ЦВК і віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе.

Пракурор запытаў для Гараўскага тры гады турмы, з якіх адзін год рэальнага зняволення і два гады ўмоўнага з выпрабавальным тэрмінам чатыры гады. Суддзя заявіў, што прысуд будзе вынесены ў пісьмовым выглядзе, асобнага паседжання для яго абвяшчэння не будзе. Матывіровачная частка прысуду будзе апублікаваная пазней.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках